Тема: ХК Металлург | Жлобин :: Фан-Сектор

Прислано Don Diego 21-03-2010 14:15
#5

Народ, тут такая тэма. Зьбіраецца група людзей ехаць у Кёльн на Чэмпіянат Сьвету. Думалі на машынах, але паглядзелі, што народу нармалёва нават сярод сваіх плануе на выезд, дык што ёсьць сэнс паспрабаваць сабраць цэлы аўтобус. Так атрымаецца ва ўсіх сэнсах лепей: весела, масава, візавае пытаньне прасьцей будзе вырашаць, супорт нармальны можна там на матчах замуціць.
Карацей, паездка на групавы этап (першыя 3 матчы). На большую колькасьць грошай неяк бракуе зараз, ды й ня толькі ў мяне) з разьмяшчэньнем у гатэлі пад Кёльнам (5 начэй, 2-3 мясцовыя нумары) будзе каштаваць 285 ойра (сюды забілі праезд і пражываньне ў Кёльне і транзытным чэскім гатэлі па дарозе туды)+60 ойра шэнген+5 ойра страхоўка+60 ойра квіткі+ 30 візавая падтрымка. У выніку агулам каля 440 ойра выходзіць.
А, ну і арганізаваныя экскурсіі па Дрэздэну і Кёльну будуць.
Народ, давайце, далучаемся. У Харватыю на футбол афігенна скаталіся, хочацца на гэты раз таксама болей чаду!!!!!! Па поўнай праграме адарвацца.
І тут адзін нюанс: часумала застаецца, таму просьба аператыўна адзваньвацца, каб пасьпець арганізацыйныя моманты вырашыць. З тымі ж візамі прынамсі. Бо калі не пасьпеем набраць народ, дык мы тады проста сваёй кампахай на машынах пакацім.

Хто плануе ехаць альбо ведае жадаючых сярод знаёмых, пішыце на velesb12@gmail.com альбо набірайце 8029-7337949 (МТС). Велес (Андрэй, www.b-12.by).
Выезд з Менску 07.05.10, вяртаньне 15.05.10.